На базе АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся рэгіянальны вучэбна-метадычны збор з удзелам супрацоўнікаў аддзелаў аховы правапарадку і прафілактыкі, участковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх, камандзіраў рот, узводаў патрульна-паставой службы міліцыі, прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення патрульна-паставой службы міліцыі.
У мерапрыемстве на тэму павышэння ўзроўню спагнання штрафаў, накладзеных за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, пошуку (вышуку) асоб, якія ўхіляюцца ад выплаты штрафаў, выступіла намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання - начальнік аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Марына Уласенка.
Фота перададзена прэс-службай АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.