У працоўным калектыве ўстановы "Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку" адбыліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з запрашэннем прадстаўніка Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Начальнік сектара АФ ДСНС ГА Руслан Кабачэўскі для работнікаў дзяржархіва правёў практычную адпрацоўку дзеянняў ва ўмовах надзвычайных і няштатных сітуацый, а таксама навучанне па аказанні першай медыцынскай дапамогі.