Ва ўстанове "Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы" праведзена аб'ектавая трэніроўка сумесна з пажарным падраздзяленнем Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
У час вучэнняў адпрацоўваліся навыкі персаналу архіва па ацэнцы абстаноўкі, прыняцці рашэння і ўменню ажыццяўляць кіраванне мерапрыемствамі з мэтай бяспечнай і хуткай эвакуацыі людзей пры ўзнікненні пажару. Таксама адпрацаваны адзіны парадак дзеяння пры пажары, праверана працаздольнасць аўтаматычнай устаноўкі пажарнай сігналізацыі, сістэмы апавяшчэння.
Мэты і задачы трэніроўкі былі дасягнуты.