Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сёння сустрэчу з навучэнскай і працуючай моладдзю сталіцы на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Мы часта запрашаем моладзь у Савет Рэспублікі. І мы гатовы заўсёды прыняць моладзь горада Мінска ў сябе. Маладзёжная палітыка - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Матываваная, адукаваная моладзь - стратэгічны рэсурс любой краіны. І ад таго, якая будзе моладзь, шмат у чым залежыць будучыня краіны. Аб гэтым заўсёды гаворыць наш Прэзідэнт, звяртаючыся да моладзі, ставячы задачы перад дзяржаўнымі органамі. Таму такія сустрэчы з моладдзю сталі ўжо традыцыйнымі, - сказала Наталля Качанава. - І кожны павінен разумець, што будучыня нашай краіны залежыць ад кожнага з нас. Ад таго, што робіць кожны з нас на сваім месцы. У кожнага чалавека павінен быць свой стрыжань, адданасць, любоў да сваёй краіны».
У Беларусі аказваецца каласальная падтрымка таленавітай моладзі, адзначыла спікер. «Вельмі шмат увагі Прэзідэнт надае навучэнскай моладзі, школьнікам. Вы ведаеце, колькі праводзіцца нарад па пытаннях адукацыі, - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. – Усё ў Беларусі накіравана на тое, каб моладзь адчувала сябе паўнавартасным гаспадаром на сваёй зямлі».
«Менск - не проста наша сталіца, гэта самы буйны адміністрацыйна-тэрытарыяльны рэгіён краіны. І, вядома, тут асаблівая атмасфера. Але я перакананая: наша краіна павінна развівацца раўнамерна, і людзі павінны жыць ва ўсіх кутках нашай краіны, таму што яна цудоўная і выдатная. Але Мінск - асаблівы горад. Таму стараемся зрабіць усё, каб наша сталіца была ўтульнай, дагледжанай, прыгожай і каб людзям тут было камфортна», - канстатавала Наталля Качанава.
Паводле інфармацыі БЕЛТА
Фота БЕЛТА