Сёння ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбыўся дзень інфармавання, на якім былі абмеркаваны пытанні прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў.
Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Яго ўдзельнікамі сталі работнікі тэрытарыяльных ВПІ, прадстаўнікі Віцебскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне", у тым ліку і вадзіцелі, за якімі замацаваны службовы транспарт.
Для прысутных з актуальнай інфармацыяй выступілі старэйшы следчы ўпраўлення УСК па Віцебскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Каралёў, дзяржаўны аўтаінспектар УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Вера Румо.
Таксама ўдзельнікам быў прадстаўлены планавы алгарытм па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны і папярэджанні транспартных здарэнняў на службовым транспарце, распрацаваны Віцебскім філіялам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне".