+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

21 лістапада 2022
19 лістапада 2022 г. у аддзеле загса Пастаўскага райвыканкама праведзена 105-я рэгістрацыя нараджэння і 105-я рэгістрацыя заключэння шлюбу.
Ва ўрачыстай абстаноўцы зарэгістравалі нараджэнне Навіцкага Дзяніса Рамановіча. В семье Романа и Ирины Навицких это второй ребенок.
105-й зарэгістраванай парай на пастаўшчыне ў 2022 годзе сталі Цвяткоў Мікалай і Зуева Анастасія. Павіншаваць маладую сям'ю прыйшлі не толькі родныя і блізкія, але і намеснік дырэктара ААТ "Навасёлкі-Лучай", дзе працуюць муж і жонка.
Ад галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама бацькам нованароджанага і маладым уручаны сувенірныя сертыфікаты 105-й рэгістрацыі нараджэння і заключэння шлюбу.
У гэтым годзе органам загса Рэспублікі Беларусь спаўняецца 105 гадоў з дня ўтварэння. У сувязі з гэтым у аддзелах загса Віцебскай вобласці ўшаноўваюць 105-ю рэгістрацыю нараджэння і заключэнні шлюбу.