+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

23 лістапада 2022
Віцебская абласная працоўная група па прававой асвеце на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Канапелькам сустрэлася з калектывам Талачынскага кансервавага завода.
У ходзе гэтай сустрэчы былі закрануты актуальныя прававыя тэмы. Так, пра асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь расказала выкладчык кафедры гісторыі, тэорыі і права ВДУ імя П.М. Машэрава Кацярына Рабіцкая.
Аб тым, што кожны грамадзянін краіны мае канстытуцыйнае права на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі, праінфармавала дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дарогава.
З аператыўнай абстаноўкай у Талачынскім раёне прысутных пазнаёміў намеснік начальніка РАУС Талачынскага райвыканкама Сяргей Савік.
У рамках сустрэчы для сяброў абласной групы была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве, у рамках якой ім распавялі, што РУП Талачынскі кансервавы завод адно з найстарэйшых беларускіх вінаробных прадпрыемстваў, заснаванае ў 1906 годзе на базе завода памешчыка Газдзіцкага.
Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца не толькі вытворчасць пладовых, фруктова-ягадных і вінаградных він, але і вырошчванне бульбы, прамысловае садоўніцтва, вырошчванне збожжавых і алейных культур, вытворчасць насення і многае іншае. Падчас экскурсіі госці змаглі на свае вочы ўбачыць працэс вытворчасці паўфабрыката бульбы фры.
Сустрэча з калектывам прайшла ў атмасферы зацікаўленасці і выклікала вялікую цікавасць у прысутных. У рамках мерапрыемства, работнікам унітарнага прадпрыемства аказана бясплатная прававая кансультацыйная дапамога па пытаннях жыллёвага, працоўнага, сямейнага і іншага заканадаўства.