Як паведамляе тэлеграм-канал «Талачын Афіцыйны», у райвыканкаме адбыўся круглы стол на тэму «Значэнне сям'і ў сучасным грамадстве. Правы і абавязкі мужа і жонкі, іх сацыяльныя гарантыі». Удзел у мерапрыемстве прынялі мясцовыя прадстаўнікі суда, юрыдычнай кансультацыі, натарыяльнай канторы, аддзелаў прымусовага выканання і загса райвыканкама.
Прысутныя абмеркавалі актуальныя пытанні, з якімі звяртаецца насельніцтва пры ўзнікненні цяжкасцей у афармленні спадчыны, скасаванні і рэгістрацыі шлюбаў, пры спагнанні аліментаў.
Сямейныя каштоўнасці закладваюцца з ранняга дзяцінства і фармуюцца на працягу ўсяго жыцця. Навучыцца чуць і разумець адзін аднаго, захоўваючы і перадаючы з пакалення ў пакаленне сямейныя традыцыі - гэта залог моцнай сям'і і моцнай дзяржавы.