Сёння ў рамках рабочага візіту, з калектывам Віцебскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы РУП "БелЮрЗабеспячэнне" Аляксандр Маныла. Яго суправаджалі дырэктар філіяла Аляксей Шляхта і намеснік дырэктара філіяла Вадзім Ільінец.
Сустрэча прайшла ў канферэнц-зале ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама з удзелам тэрытарыяльных ВПІ ў анлайн-фармаце.
У час размовы Аляксандр Аляксандравіч адзначыў, што акрамя асноўнай дзейнасці ён ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй пытанняў кадравага і ідэалагічнага характару. У сувязі з гэтым ён нагадаў работнікам аб правілах і нормах паводзін на працоўных месцах, працоўнай дысцыпліне і дысцыплінарнай адказнасці.
Таксама, намеснік гендырэктара адзначыў, што работнікі "Белюразабеспячэння" — гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, таму вельмі важна падтрымліваць дзелавую рэпутацыю наймальніка, паводзіць сябе так, каб не даваць падставы і звесці да мінімуму магчымыя негатыўныя рэакцыі з боку.
Аляксандр Маныла звярнуў увагу прысутных на тое, што цяпер распрацоўваецца Кодэкс аб прафесійнай этыцы Міністэрства юстыцыі і прывёў асноўныя тэзісы, вядучы з якіх - няўхільнае выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і паважлівае да яго стаўленне.
Падчас сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць задаць Аляксандру Манылу пытанні, якія іх цікавілі.