У рамках святкавання 105-годдзя ўтварэння органаў загса ў Беларусі, у Талачынскім музеі адбылося адкрыццё тэматычнай выстаўкі “Летапіс даўжынёю ў жыццё. Адкрылі мерапрыемства кіраўнік спраў райвыканкама Сняжана Ляховіч і дырэктар музея Ірына Пікулік.
На цырымонію былі запрошаны прадстаўнікі суда, натарыята, органаў прымусовага выканання, юрыдычнай кансультацыі, структурных падраздзяленняў райвыканкама, іншых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў.
"Экспазіцыя апускае наведвальнікаў у атмасферу мінулага і дапамагае сфарміраваць уяўленне аб традыцыях нашага народа, звязаных з сямейнымі адносінамі", - адзначыла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ірына Парапко, праводзячы экскурсію для гасцей выставы.
Сімвалічна ў Год гістарычнай памяці акунуцца ў мінулае, узнавіць значныя моманты ў жыцці нашых продкаў, перадаўшы лепшыя сямейныя традыцыі будучаму пакаленню.
Па матэрыялах газеты "Наша Талачыншчына"