Напярэдадні аднаго з самых любімых свят ва ўпраўленні прымусовага выканання адбыўся Навагодні ранішнік для дзяцей галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, падрыхтаваны прафсаюзнай арганізацыяй.
Малых і дзяцей старэй, а таксама іх бацькоў чакала танцавальна-гульнявая праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Юныя госці праяўлялі сябе творча — з задавальненнем расказвалі вершы і навагоднія пажаданні.
У фінале святочнай праграмы кожны з дзяцей атрымаў прыгожы і смачны навагодні падарунак ад прафкама працаўнікоў.