Сёння спецыяліст аддзела загса Полацкага райвыканкама прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Галоўны спецыяліст аддзела загса Полацкага райвыканкама Вольга Маняк прачытала навучэнцам 9-х класаў УА "Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны" прававую лекцыю на тэму "Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь", прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеці пазнаёміліся са структурай Канстытуцыі, яе раздзеламі, з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты дзень у зале ўрачыстых абрадаў аддзела загса адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння, падчас якой гучалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і віншавальныя словы ад работнікаў аддзела. Акрамя таго, бацькам нованароджаных былі ўручаны пасведчанні аб нараджэнні і яркія кніжачкі з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь!