Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь унесены ў спіс дзяржаўных свят і штогод адзначаецца 15 сакавіка.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае вышэйшую юрыдычную сілу і з'яўляецца Асноўным Законам нашай краіны. Яна садзейнічае стабільнасці развіцця сямейных каштоўнасцей, усебаковай падтрымцы кожнага грамадзяніна і вызначае арыенціры выхавання ў маладых грамадзян адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы.
15 сакавіка 2023 года ў аддзеле загса адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска начальнік Лідзія Мар'ясава ва ўрачыстай абстаноўцы пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь уручала пасведчанні аб нараджэнні маленькіх грамадзян нашай краіны. Усяго ў гэты дзень зарэгістравана 17 нараджэнняў. Маладыя бацькі атрымалі віншаванні і пажаданні міру і дабрабыту, працвітання сям'і, шчасця, здароўя і вырасціць дзяцей дастойнымі грамадзянамі нашай краіны!