Набліжэнне першага, каханага ўсімі вясновага свята 8 Сакавіка ўжо адчуваецца ў прыродзе, якая ажывае пасля зімовага сну. Адчуваецца святочны перапалох і на працоўных месцах. Так, сёння мужчынская палова работнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам Сяргеем Канапелькам павіншавала жаночы калектыў з надыходзячым Днём жанчын.
Падчас мерапрыемства гучалі не толькі шчырыя пажаданні шчасця, кахання, дабрабыту, але і песні ў выкананні моцных духам. Па традыцыі прадстаўніцам прыгожага полу ўручылі кветкі і памятныя падарункі.