У аддзеле загса Віцебскага гарвыканкама напярэдадні Міжнароднага дня сям'і ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі Данілевіч Дзмітрыя і Ганну з нараджэннем трэцяга дзіцяці - сына Багдана.
На ўрачыстую цырымонію маладая шматдзетная сям'я прыйшла ў поўным складзе: у тым ліку са старэйшымі дзецьмі Палінай і Захарам.
У гонар такой знамянальнай падзеі прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі загса ўручылі бацькам першы ў жыцці Багдана дакумент - пасведчанне аб нараджэнні і пажадалі сям'і дабрабыту і працвітання, а Багдану - вырасці кахаючым сынам, клапатлівым братам і годным грамадзянінам нашай краіны!