Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь сустрэліся з вучнямі сярэдняй школы нумар 17 г. Віцебска.
Рабятам расказалі аб этапах станаўлення сімволікі нашай дзяржавы, аб сакральным яе значэнні. Таксама старшакласнікам прадэманстравалі кароткаметражны дакументальны фільм "Сімвалы народа".