Паважаныя калегі, ветэраны юстыцыі!
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
Галоўныя сімвалы нашай краіны - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Віншуем са святам і жадаем моцнага вам здароўя, узаемаразумення, дастатку, дабра, шчасця і поспехаў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь!