У Міжнародны дзень сям'і на базе аддзела загса Гарадоцкага райвыканкама прайшла акцыя па бясплатным кансультаванні.
Арганізавалі і правялі яе начальнік аддзела Наталля Качанава сумесна з натарыусам Наталляй Курчавай.
Грамадзяне звярталіся з пытаннямі аб атрыманні дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і заключэнні шлюбнай дамовы.