24 лютага начальнікам аддзела загс адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Вольгай Рыжковай у ДУА "Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска імя І.Р.Бумагіна" праведзена гутарка з навучэнцамі прававога класа.
У ходзе размовы будучыя юрысты азнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця органаў загс Рэспублікі Беларусь, прававым рэгуляваннем дзейнасці гэтых органаў цяпер, а таксама былі абмеркаваны пытанні захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей у беларускім грамадстве.