15 лютага 2023 г прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі ветэранаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі наведалі музей гісторыі прыватнага калекцыянавання горада Віцебска, які знаходзіцца ў будынку былой гарадской электрастанцыі, пабудаванай у 1897-1898 гадах.
Аснову музея складаюць прыватныя зборы найбуйнейшых калекцыянераў і краязнаўцаў Віцебска 19-20 стагоддзяў: В.П. Фёдаравіча, А.Р. Брадоўскага, І.Дз. Галькевіча, М.Ф. Кусцінскага і іншых. Усяго экспануецца каля 1700 арыгіналаў: зброя, скульптура, фарфор, вышыўка, посуд, манеты краін свету, курыльныя трубкі, археалагічныя знаходкі і шмат іншага.
Ветэраны з цікавасцю азнаёміліся з экспанатамі, паслухалі змястоўны расказ дырэктара ўстановы У.М. Паўлючкова пра гісторыю музея, пра калекцыянераў.
Наведванне музея зрабіла на ветэранаў вялікае ўражанне. Яны прасякнуліся духам таго часу, адчулі пачуццё гонару за наш народ і па-новаму зірнулі на гісторыю Віцебска.