17 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 7-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Смальянская сярэдняя школа Аршанскага раёна» працаўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Ніхто не забыты! Нішто не забыта!», прысвечаны 78-годдзю з дня перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе рабят былі прадстаўлены дакументы, якія распавядаюць аб жахах ваеннага часу: прымусовай працы савецкіх ваеннапалонных, дзяцей, жанчын, нечалавечых умовах, у якіх жылі, працавалі і гінулі вязні канцлагераў.