24 і 25 мая 2023 года намеснікі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядуць выязныя прыёмы грамадзян у Глыбокім і Мёрах.
24 мая 2023 г. у адміністрацыйным будынку Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (зала пасяджэнняў, 5-ты паверх) з 11.00 да 12.00 асабісты прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Мікалаеўна. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02156) 3-96-23.
25 мая з 12.00 да 13.00 у Міёрскім райвыканкаме (вул. Дзяржынскага, д.17, малая зала пасяджэнняў) правядзе асабісты прыём першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Фёдараўна Быкава. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02152) 5-14-55.