Сёння група па прававой асвеце на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам сустрэлася з калектывам РУПР "Тэлерадыёкампанія "Віцебск". У час сустрэчы з работнікамі былі абмеркаваны актуальныя прававыя пытанні.
Сяргей Канапелька расказаў аб мэтах, задачах і будучай рабоце групы па прававой асвеце.
Пытанні і нюансы, якія датычацца парадку афармлення спадчынных правоў, агучыла старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццяна Маскіна.
На тэму "Абарона працоўных правоў работнікаў: роля прафсаюза" выступіла галоўны прававы інспектар Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.
Аб рабоце спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі расказала яе загадчык Ганна Магілевец.
Пасля завяршэння сустрэчы спецыялісты ў індывідуальным парадку адказалі на асабістыя пытанні працаўнікоў прадпрыемства.
Таксама ў рамках мерапрыемства для членаў прававой групы была праведзена невялікая пазнавальная экскурсія па тэле- і радыёстудыях.