Віцебская абласная натарыяльная палата падвяла вынікі працы за мінулы год і акрэсліла задачы на сёлетні.
Са справаздачным дакладам выступіла старшыня рэгіянальнай палаты Таццяна Маскіна. Таксама ў абмеркаванні пытання прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Таццяна Харушэўская, прадстаўнікі раённых натарыяльных кантор.
Таццяна Харушэўская адзначыла, што ў мінулым годзе натарыусы вобласці спрацавалі годна, аднак заўсёды трэба імкнуцца да лепшага. Таццяна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу на неабходнасць забеспячэння належнай якасці натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фарміраванне станоўчага іміджу сучаснага натарыуса і ўдасканаленне ўмоў працы на месцах. Таксама яна расказала тыповыя памылкі, якія выяўляюцца пры правядзенні праверак галоўным упраўленнем юстыцыі.
Фота перададзены Віцебскай абласной натарыяльнай палатай