31 мая ў г. Віцебску ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" з удзелам работнікаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці адкрылася выстава Марыупальскага фотаклуба "Марыупаль - жыць нягледзячы ні на што!".
Тут прадстаўлены работы 19 фатографаў. Кожны з іх атрымаў падзяку дырэктара комплексу за ўдзел у вернісажы.
Падтрымаць марыупольскіх фотамастакоў прыйшлі жыхары Віцебска. Адкрыццё прайшло ў цёплай сяброўскай абстаноўцы.