У маі 2023 года галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Ганна Свістунова наведала службы "адно акно" Наваполацкага гарвыканкама і Полацкага райвыканкама.
Пры правядзенні маніторынгаў у названых службах "адно акно" быў выкарыстаны фармат "таемны наведвальнік".
Па выніках маніторынгаў адзначана станоўчая работа службы "адно акно" Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта і звернута ўвага на неабходнасць няўхільнага захавання норм дзеючага заканадаўства пры арганізацыі работы службы "адно акно" Полацкага раённага выканаўчага камітэта.