Сярод вострых сацыяльных праблем, з якімі штодзень сутыкаюцца судовыя выканаўцы, спагнанне аліментаў займае асаблівае месца. Насуперак распаўсюджанаму міфу, адсутнасць выканаўчага дакумента на стале ў судовага выканаўцы зусім не азначае, што плаціць не трэба.
Аліменты спаганяюцца на падставе судовай пастановы з моманту падачы заявы спагнальнікам і да паўналецця дзіцяці, а прад'явіць дакумент да прымусовага выканання можна ў любы момант на працягу гэтага тэрміну, а таксама на працягу трох гадоў пасля яго заканчэння. Менавіта тут крыецца галоўная пастка для даўжніка: пакуль спагнальнік цярпліва чакае, запазычанасць расце. Як толькі дакумент трапляе ў аддзел прымусовага выканання, судовы выканавец мае права разлічыць абавязак за апошнія тры гады. У выніку назапашаная сума становіцца непад'ёмнай, што цягне за сабой прыняцце жорсткіх забеспячальных мер - аж да часовага абмежавання права даўжніка на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі.
Даўжнікі часта спрабуюць схаваць свае рэальныя даходы або факт працаўладкавання, аддаючы перавагу выплачваць мінімальныя сумы. Аднак закон суровы да тых, хто не падае дакументы аб заробку. Артыкулам 110 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і дакладна вызначана: калі даўжнік не працаваў або схаваў даход, запазычанасць разлічваецца зыходзячы з бюджэту пражытачнага мінімуму — 50% на адно дзіця, 100% на дваіх і 150% на траіх і больш.
Паказальны выпадак з нядаўняй практыкі аддзела прымусовага выканання Дубровенскага раёна. Адзін з мясцовых жыхароў выплачваў аліменты на ўтрыманне непаўналетняга дзіцяці штомесяц, як непрацуючы, з разліку 50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Запазычанасць па дакументах адсутнічала. Фармальна мужчына лічыўся працаўладкаваным на асноўным месцы працы, аднак напісаў заяву аб прадастаўленні водпуску за свой кошт. Фактычна ж ён выконваў работы па дамове падраду ў іншай арганізацыі, хаваючы свой рэальны штомесячны даход. Дзякуючы рабоце з інфармацыйнымі базамі і запытам у дзяржаўныя органы факт яго новага месца працы быў устаноўлены. Судовы выканаўца зрабіў пераразлік аліментаў па дакументах аб атрыманай даўжніком заработнай плаце за перыяд працаўладкавання, у сувязі з чым утварылася запазычанасць у памеры больш за 5 600 рублёў.
Праца судовага выканаўцы - гэта не проста кантроль за ўтрыманнямі з зарплаты. Гэта паўнацэнны вышук маёмасці: ад запатрабавання звестак з рэгіструючых органаў да выхаду па месцы жыхарства даўжніка для арышту яго маёмасці.
Акрамя таго, закон абавязвае судовага выканаўцу працаваць на апярэджанне. Даўжнік атрымлівае афіцыйнае папярэджанне: калі пратэрміноўка па выплатах складзе больш за тры месяцы на працягу года, судовы выканаўца накіруе ў праваахоўныя органы прадстаўленне аб прыцягненні яго да адказнасці па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Такім чынам пдослед зэканоміць на ўласным дзіцяці можа абярнуцца не толькі фінансавымі праблемамі, але і крымінальнай справай.