1 кастрычніка 2026 года, у Міжнародны дзень пажылых людзей, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пройдзе прававое кансультаванне грамадзян пенсіённага ўзросту.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце
"прамых тэлефонных ліній" з 10.00 да 12.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 62 03 40;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, працы архіваў: 8 (0212) 67 97 78, 67 66 79;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8 (0212) 67 56 70, 60 33 90.
Таксама ў гэты дзень бясплатныя кансультацыі правядуць
натарыусы Віцебскай абласной натарыяльнай палаты.