+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

15 верасня 2026

Міністэрствам юстыцыі ў рамках аказання інфармацыйнай і метадычнай падтрымкі некамерцыйным арганізацыям 23 верасня 2026 г. праводзіцца анлайн-семінар для прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый) і фондаў з мэтай растлумачэння пытанняў дзейнасці гэтых арганізацый, узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.

Семінар праводзіцца на бясплатнай аснове!!!

Семінар будзе праходзіць у два этапы (сесіі):

першая сесія: з 14:30 да 15:30 (тэма «Актуальныя пытанні стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый). Асаблівасці прадстаўлення штогадовай справаздачнасці грамадскімі аб'яднаннямі і іх саюзамі (асацыяцыямі)»);

перапынак з 15:30 да 15:45;

другая сесія: з 15:45 да 16:45 (тэма "Ключавыя новаўвядзенні і актуальныя пытанні дзейнасці фондаў. Ажыццяўленне фондамі дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя. Асаблівасці прадстаўлення штогадовай справаздачнасці фондамі").

Фармат правядзення: анлайн пры дапамозе сэрвісу Google Meet.

Грамадскім аб'яднанням, іх саюзам (асацыяцыям) і фондам, якія жадаюць прыняць удзел у семінары, неабходна не пазней за 21 верасня 2026 г. накіраваць у Міністэрства юстыцыі на электронны адрас dngo@minjust.by ліст, у якім пазначыць:

  • назву грамадскага аб'яднання або фонду;
  • Прозвішча, імя прадстаўніка (ёй) арганізацыі;
  • адрас электроннай пошты (Е-mail), на які ў далейшым будзе накіравана інтэрнэт-спасылка для ўдзелу ў анлайн-семінары;
  • пытанні (пры іх наяўнасці), якія патрабуюць растлумачэнняў з боку рэгіструючага органа.
Пры неабходнасці дадатковую інфармацыю наконт удзелу ў дадзеным семінары прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і фондаў могуць атрымаць па тэл. 8 (017) 211-02-01 з 9:00 да 18:00 у працоўныя дні.