У галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прайшоў Адзіны дзень інфармавання. У рэжыме відэаканферэнцсувязі да мерапрыемства падключыліся супрацоўнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці. На парадак дня былі вынесены пытанні супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама гісторыя галоўнага дзяржаўнага свята краіны.
Старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення па раскрыцці кіберзлачынстваў КПК УУС Віцебскага аблвыканкама Мікіта Бышчаў распавёў калектыву пра самыя «папулярныя» на сённяшні дзень віды кіберзлачынстваў, прывёў статыстычныя дадзеныя, перасцярог ад пакупак у «сумніўных акаўнтах». нумароў. У якасці практычнай дапамогі супрацоўнік праваахоўных органаў падрабязна растлумачыў, як устанавіць абарону ад лішніх званкоў у мэсэнджэры Viber.
Тэму бяспекі працягнула начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзея Каспіровіч, акцэнтаваўшы ўвагу ўдзельнікаў на дарожна-транспартнай абстаноўцы. Надзея Сяргееўна нагадала аб неабходнасці няўхільнага захавання правілаў дарожнага руху і прааналізавала дынаміку дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбыліся ў Віцебскай вобласці за апошні час. Акрамя таго, прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі спынілася на пытанні школьных канікулаў, заклікаўшы бацькоў кантраляваць вольны час сваіх дзяцей і не пакідаць іх без нагляду на вуліцы і паблізу праезнай часткі.
Напрыканцы Адзінага дня інфармавання перад аўдыторыяй выступіў загадчык аддзела выкарыстання і публікацый дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка з тэмай "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь". Ён нагадаў пра гістарычны складнік свята і прэзентаваў дакументальны фільм "Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці", падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.