У першы дзень лета Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці сустрэў Дзень абароны дзяцей яркай урачыстасцю пад адкрытым небам. Ганаровымі гасцямі на гэтым мерапрыемстве сталі супрацоўнікі ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з намеснікам начальніка Юрыем Аглушэвічам.
Маляняты шчыра цешыліся цёпламу сонейку і падрыхтавалі для прысутных выдатны выступ з вясёлымі гульнямі і танцамі.
Падчас праграмы Юрый Мікалаевіч павіншаваў усіх са святам, падзякаваў калектыву ўстановы аховы здароўя за душэўную цеплыню і высакародную працу, а таксама ўручыў галоўнаму ўрачу Алене Мізеркінай сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, які стане выдатнай падмогай для стварэння яшчэ больш камфортных умоў для дзетак.