Да Дня абароны дзяцей галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна падрыхтавалі яркую экспазіцыю "Права вачыма дзяцей".
У аснову выстаўкі леглі малюнкі, прадстаўленыя дзецьмі з усёй Віцебскай вобласці для рэспубліканскага конкурсу Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь "Права на дзяцінства". Праз сваю творчасць юныя мастакі дзеляцца шчырым і глыбокім поглядам на тое, што такое правы дзіцяці, бяспека і шчаслівае дзяцінства.
Азнаёміцца з экспазіцыяй можна з 27 траўня па 8 чэрвеня на другім паверсе бібліятэкі па адрасе: г. Віцебск, вул. Леніна, 32.
Уваход вольны.
Запрашаем усіх ахвочых падтрымаць юных талентаў!