З 11 па 15 мая ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Я і мая сям'я - без брыдкаслоўя", прымеркаваная да Дня сям'і (15 мая) і накіраваная на папулярызацыю чыстай роднай гаворкі і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Мэта - папулярызацыя чыстай гаворкі, умацаванне сямейных каштоўнасцяў і адмова ад нецэнзурнай лексікі.
Акцыя праводзіцца па ініцыятыве Грамадскай рады па маральнасці пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Яна накіравана на тое, каб зрабіць добрыя словы нормай зносін, асабліва паміж бацькамі і дзецьмі.