24 красавіка 2026 г. у адміністрацыйным будынку Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 31 (малая зала), з 11.00 да 12.00 гадзін асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Пятровіч КАНАПЕЛЬКА па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02157) 3 25 10.