Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон, прыняты 15 сакавіка 1994 года, заклаў фундамент беларускай дзяржаўнасці і замацаваў статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
На працягу трыццаці двух гадоў Канстытуцыя застаецца надзейным гарантам правоў і свабод грамадзян, непахіснасці дэмакратычнага ладу і вяршэнства права.
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – свята, якое сімвалізуе адзінства народа ў імкненні да стварэння, міру і росквіту суверэннай краіны. Захаванне канстытуцыйных норм і павага да дзяржаўных сімвалаў з'яўляюцца асновай дабрабыту кожнага чалавека і залогам паспяховай будучыні дзяржавы.
Жадаем, каб у сем'ях заўсёды панаваў мір, згоду і дастатак, а Рэспубліка Беларусь заставалася моцнай і квітнеючай дзяржавай!