3 лютага 2026 года ў сталіцы адбылося пасяджэнне калегі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі.
У нарадзе таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Аксана Пашкевіч і дырэктар установы "Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці" Аляксандр Кароль.
Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі працы архіўных устаноў за 2025 год і вызначылі прыярытэтныя кірункі развіцця архіўнай галіны ў бягучым годзе.
У завяршэнні калегіі ўрачыстым момантам стала цырымонія ўзнагароджання, падчас якой
па выніках працы за 2025 год дырэктару Дзяржархіва Віцебскай вобласці Аляксандру Каралю ўручаны дыплом і пераходзячы знак у намінацыі "Лепшы абласны дзяржаўны архіў".
Такая высокая «ацэнка» пацвердзіла прафесіяналізм Віцебскіх архівістаў, якія ўтрымліваюць званне першых ужо
тры гады запар.
Акрамя таго,
кіраўніку абласнога архіва была ўручана ўзнагарода "Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва" па выніках рэспубліканскага конкурсу "Лепшая чытальная зала", апошні этап якога праходзіў у снежні 2025 года.