Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь запушчаны праект "Кожная пятніца - роднае, сваё!", накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
У рамках праекта ўсім ахвочым прапануецца штотыдзень па пятніцах:
-
насіць адзенне і абутак беларускіх вытворцаў;
- гатаваць з мясцовых прадуктаў;
- слухаць беларускую музыку;
- чытаць і размаўляць на беларускай мове і г.д.
Таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыняць удзел у праекце шляхам:
- правядзення выставак і дэгустацый тавараў айчыннай вытворчасці;
- афармлення вітрын, уваходных груп і (або) фотазон у нацыянальным беларускім стылі з выкарыстаннем сімволікі і хэштэгаў праекта #Дзеньроднагасвайго, #Дзеньроднагасвайго і інш.;
- музычнага афармлення: трансліраванне фонавай музыкі з "беларускімі матывамі", кампазіцый выканаўцаў айчыннай эстрады ў гандлёвых аб'ектах;
- іншых мерапрыемстваў, арганізаваных удзельнікамі самастойна па тэме праекту.
Даведацца больш аб праекце або пакінуць сваё меркаванне можна па
спасылцы.