23 снежня ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення Мікалая Кабачэўскага прайшоў вучэбна-метадычны збор, прысвечаны актуальным пытанням выканаўчага вядзення.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення і кіраўнікі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання.
У ходзе збору дэталёва разгледжаны ключавыя новаўвядзенні ў заканадаўстве аб судаводстве і выканаўчым вядзенні, накіраваныя на ўдасканаленне правапрымяняльнай практыкі. Акрамя гэтага, удзельнікі прааналізавалі акты рэагавання дзяржаўных органаў, якія паступілі, а таксама падрабязна абмеркавалі алгарытмы працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб пры разглядзе скаргаў і заяў.
Асобна Мікалай Мікалаевіч спыніўся на неабходнасці бесперапыннага павышэння кваліфікацыі кадравага складу, адзначыўшы, што сістэмнае вывучэнне і бездакорнае выкананне абноўленых заканадаўчых норм з'яўляюцца абавязковымі ўмовамі для забеспячэння законнасці і эфектыўнасці дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Па выніках нарады былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі работы і пастаўлены задачы па далейшаму ўмацаванню выканальніцкай дысцыпліны ў тэрытарыяльных аддзелах.