23 снежня 2025 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка Сяргея Канапелькі адбылася рабочая сустрэча калектыву з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. У мерапрыемстве, арганізаваным у вочным і дыстанцыйным фарматах, прынялі ўдзел работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, упраўлення прымусовага выканання, тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання, а таксама кіраўніцтва і вадзіцельскі склад Віцебскай філіі РУП па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне".
У якасці запрошаных экспертаў перад прысутнымі выступілі начальнік аддзялення тэхнічнага нагляду і прафілактыкі міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Антон Банадысенка і начальнік аддзела адміністрацыйнай практыкі ДАІ горада Віцебска Вадзім Агееў.
У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага ўдзелена пытанням забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў складаных метэаралагічных умовах такіх як: галалёдзіца і туман, пры гэтым дакладчыкі далі практычныя рэкамендацыі па кіраванні транспартнымі сродкамі ў зімовы перыяд.
Акрамя таго, прадстаўнікі ДАІ падрабязна асвятлілі новаўвядзенні ў рабоце сістэмы аўтаматычнай фіксацыі правапарушэнняў, разабраўшы спецыфіку прыцягнення да адказнасці на канкрэтных прыкладах з правапрымяняльнай практыкі.
У канцы мерапрыемства запрошаныя спецыялісты адказалі на пытанні супрацоўнікаў юстыцыі, падкрэсліўшы важнасць строгага захавання правілаў дарожнага руху для прафілактыкі аварыйнасці і гарантавання асабістай бяспекі грамадзян.