У 2025 годзе Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь праводзіўся конкурс сярод нарматворчых органаў і спецыялістаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.
У выніку пераможцам конкурсу ў намінацыі "Лепшы рэгіянальны нарматворчы орган", катэгорыя "абласны тэрытарыяльны ўзровень" сталі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька ўручыў узнагароды супрацоўнікам аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама: Галіне Жулега, Анастасіі Агафонавай і Вользе Чарапанава. Іх прафесіяналізм, працавітасць і адказнасць былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякай старшынямі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Віншуем нашых калег з высокім прызнаннем іх працы і ўкладу ў развіццё прававой сістэмы рэгіёна!