У рамках прафарыентацыйнай работы прайшла сустрэча студэнтаў першага курса юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава з прадстаўнікамі сістэмы прымусовага выканання.
Супрацоўнікі ўпраўлення падрабязна расказалі будучым юрыстам пра гісторыю развіцця органаў прымусовага выканання, прадэманстраваўшы выставу «Судовы выканаўца на старонках гісторыі» і ўнікальны мабільны лічбавы комплекс – экспазіцыю, створаную на аснове выставы.
Далей маладыя людзі пазнаёміліся з працоўнымі месцамі судовых выканаўцаў, спецыфікай іх паўсядзённай дзейнасці і асаблівасцямі прафесіі.
У працяг сустрэчы начальнік упраўлення — Мікалай Кабачэўскі, у фармаце адкрытага дыялогу паразмаўляў з моладдзю, адказаўшы на ўсе пытанні, якія тычацца ўмоў працы, патрабаванняў да кандыдатаў і кар'ерных перспектыў у органах прымусовага выканання.
Такая сустрэча стала каштоўным вопытам для студэнтаў юрыдычнага факультэта, дазваляючы ім атрымаць не толькі тэарэтычныя веды, але і практычнае ўяўленне аб рабоце судовых выканаўцаў.