+375 212 61-65-16
+375 212 61-65-16
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Пан-Пт: 8:00-13:00; 14:00-17:00
Сб-Нд: Выхадны
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18, 210015
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Навіны

24 кастрычніка 2025

23 кастрычніка 2025 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" і акцыі "Архівы - школе" дзяржаўную ўстанову "Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае" наведалі вучні 8 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Глыбокае імя П.М. Свірко».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак урок на тэму «Знакамітыя людзі Глыбоччыны ў архіўных фондах асабістага паходжання». Затым пазнаёміла школьнікаў з выставай архіўных дакументаў “Мы славім працу настаўніка зямной…”, на якой былі прадстаўлены асабістыя дакументы Заслужаных настаўнікаў БССР, а таксама расказала пра дакументы, якія захоўваюцца ў Дзяржархіве Герояў Сацыялістычнай Працы Клімянка М.А. і Пугаўко Л.К., лаўрэатаў дзяржаўных прэмій СССР і БССР Ярмаловіч М.У. і Шынкевіч В.К.