Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей супрацоўнікі ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама на чале з Мікалаем Кабачэўскім наведалі ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі".
Гасцей вітала дырэктар цэнтра Алена Дук, якая правяла экскурсію па ўстанове, расказаўшы пра яе дзейнасць і створаныя ўмовы для развіцця дзяцей.
Пасля чаго для выхаванцаў была арганізавана яркая і забаўляльная праграма, у якой дзеці прынялі непасрэдны ўдзел, падарыўшы ўсмешкі і добры настрой усім прысутным.
Падчас мерапрыемства Мікалай Мікалаевіч павіншаваў усіх з надыходзячым святам і ўручыў падарункавы сертыфікат для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра.
Адмысловая кранальная падзея - апошні званок у старэйшых рабят. У гэты дзень ім былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні навучання, што стала важным этапам у іх жыцці і пачаткам для новых здзяйсненняў.