У маі галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Кацярына Лапатнёва наведала Глыбоцкі і Лепельскі раённыя выканаўчыя камітэты, каб
ацаніць працу службаў "адно акно". Якасць аказання паслуг названымі службамі вывучалася, у тым ліку, з прымяненнем фарматаў "таемны званок" і "таемны наведвальнік".
Асноўная мэта візіту заключалася ў тым, каб ацаніць эфектыўнасць прынятых мер па паляпшэнні ўмоў працы службаў "адно акно" і прааналізаваць, наколькі іх дзейнасць адпавядае патрабаванням заканадаўства.
Падчас маніторынгаў устаноўлена, што памяшканні, у якіх размешчаны службы "адно акно", адпавядаюць сучасным патрабаванням; абсталяваны дзіцячыя куткі, маецца пітная вада і неабходныя канцылярскія прыналежнасці. Інфармацыя, размешчаная на стэндах, з'яўляецца поўнай і актуальнай. Акрамя таго, у службах створана даступнае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
З прадстаўнікамі службаў "адно акно" абмеркаваны пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці. Сярод іх - прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Па выніках наведвання службаў "адно акно" Глыбоцкага і Лепельскага раённых выканаўчых камітэтаў дадзены рэкамендацыі, накіраваныя на павышэнне якасці інфармацыйнай работы з насельніцтвам.