Сёння ў галоўным упраўленні юстыцыі сумесна з тэрытарыяльнымі аддзеламі прымусовага выканання Віцебскай вобласці прайшлі заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы і адзіны дзень інфармавання.
Так, на тэму
"Дзень Перамогі" з выкарыстаннем тэматычнага відэароліка выступіла выкладчык гісторыі
ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Віцебска» Вольга Кажарская, нагадаўшы прысутным пра гераічны подзвіг савецкага народа і страшныя падзеі тых гадоў.
Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь расказала старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова, падкрэсліўшы значэнне нацыянальнай сімволікі для ўмацавання патрыятызму і адзінства грамадзян.
На тэму
«Правілы лічбавай гігіены. Распаўсюджаныя ашуканскія схемы», якая не губляе сваёй актуальнасці дагэтуль, пагаварылі са старшым оперупаўнаважаным аддзела аператыўна-аналітычнай работы ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Віцебскага аблвыканкама Юліяй Калдыбавай.
Акрамя таго, у рамках адзінага дня інфармавання была праведзена размова на тэму
"Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі". Спікерам выступіў прарэктар па міжнародных сувязях і арганізацыйна-прававой рабоце Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Дзяніс Асоб. Ён расказаў аб мерах па захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва, а таксама падкрэсліў важнасць здаровага ладу жыцця для стабільнага развіцця краіны.