Сёння група па прававой асвеце Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам пабывала на філіяле "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".
Сустракаючы гасцей, дырэктар прадпрыемства Дзяніс Палхоўскі расказаў, што філіял з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў і экспарцёрам сухога малака і масла на Віцебшчыне. Камбінат аснашчаны сучасным абсталяваннем. Тут выпускаюць сухія малочныя кансервы, натуральнамалочную прадукцыю, марожанае і масла. Правёўшы невялікую азнаямленчую экскурсію па прадпрыемстве, сустрэча працягнулася ў канферэнц-зале.
Прадставіўшы членаў групы калектыву, Сяргей Пятровіч расказаў аб мэтах візіту. Ён звярнуў увагу, што такія сустрэчы праводзяцца ў рамках плана мерапрыемстваў па прававой асвеце і садзейнічаюць павышэнню даступнасці прававой дапамогі для насельніцтва.
Аб практыцы разгляду судамі спрэчак аб падзеле агульнай сумеснай уласнасці сужэнцаў расказала намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома.
На тэму атэстацыі працоўных месцаў, прадастаўлення кампенсацый работнікам за працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы выступіла начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта працы занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вольга Драбянцова.
Традыцыйна падчас мерапрыемства ўсе ахвочыя работнікі змаглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю вопытных спецыялістаў розных галін права.