Судовыя выканаўцы ВПІ Гарадоцкага раёна прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.
7 мая 2025 г. прадстаўнікі юстыцыі прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці абноўленага мемарыяла ў аграгарадку Віраўля Гарадоцкага раёна.
8 мая 2025 г., знаходзячыся на мемарыяльным комплексе «Неўміручасць» у Гарадку, судовыя выканаўцы ўсклалі кветкі да магіл воінаў Савецкай арміі, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ў гады вайны.