У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня аховы працы, у галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама прачытана лекцыя на тэму "Рэвалюцыйныя падыходы да бяспекі і гігіены працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўных месцах".
Спікерам выступіў галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ілья Навіцкі, які расказаў аб сучасных тэндэнцыях у галіне аховы працы, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання інавацыйных тэхналогій.
«У сучасным свеце тэхналогіі імкліва мяняюць усе сферы жыцця, і ахова працы не з'яўляецца выключэннем. Лічбавізацыя і ўкараненне штучнага інтэлекту адкрываюць новыя магчымасці для павышэння бяспекі работнікаў, зніжэння рызык вытворчых траўм і паляпшэння ўмоў працы», - падкрэсліў Ілля Вітальевіч.