26 красавіка 2025 г. галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама правядзе акцыю па бясплатным прававым кансультаванні, прымеркаваную да Дня памяці аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Па кансультацыю змогуць звярнуцца ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пацярпелыя і члены іх сем'яў.
Кансультаванне пройдзе ў фармаце
"прамых тэлефонных ліній" з 10.00 да 12.00 гадзін па пытаннях:
- звязаным з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў і інш. звяртацца па тэлефоне 8(0212) 62 03 37;
- рэгістрацыі і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, работы архіваў: 8(0212) 67 97 76, 67 66 79;
- работы органаў натарыята, загсаў, прастаўлення апастыля на афіцыйных дакументах, а таксама ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя і рыэлтарскія паслугі: 8 (0212) 67 56 70, 60 33 90.
Таксама да акцыі далучацца
адвакаты и
натарыусы Віцебшчыны.