Глаўное ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама віншуе калег і ветэранаў юстыцыі
з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага - гэта свята мужнасці, сілы духу, вайсковай доблесці і адданага служэння інтарэсам сваёй краіны.
Ён трывала ўвайшоў у наша жыццё як увасабленне патрыятызму, высакароднасці і адвагі, непарыўнай сувязі пакаленняў, пераемнасці традыцый.
Няхай гэты святочны дзень будзе сімвалам міру, справядлівасці і любові да Радзімы.
Жадаем моцнага здароўя, душэўнага цяпла, прафесійных поспехаў і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!